Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў заявіў, што беларускі інфарматар даў «цікавыя паказаньні» ў справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета. Пасьля правядзеньня яшчэ некалькіх сьледчых дзеяньняў генпракурор прыме рашэньне аб далейшым расьсьледаваньні крымінальнай справы, піша «Інтэрфакс».
У прыватнасьці, у Гепракуратуры Ўкраіны вырашаць, ці можна рабіць атрыманую інфармацыю публічнай.
«Мы не павінны ацэньваць, ці кладзецца гэтая інфармацыя ў агульную канву справы. Пытаньне ў тым, праўда гэта ці не. Мы ўвесь час задаём сабе пытаньне: „А які матыў?“ І вось мы ўбачылі матыў, што беларускія спэцслужбы палічылі яго нязручным чалавекам», — заявіў Авакаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэха «стужак КДБ» ва Ўкраіне, у Расеі і на Захадзе4 студзеня 2021 году інтэрнэт-выданьне «Українська правда» са спасылкай на апублікаваныя аўдыёзапісы і бэльгійскае выданьне «EUobserver» паведаміла пра тое, што забойства Шарамета рыхтавалі спэцслужбы Беларусі. На запісе, як мяркуецца, голас кіраўніка Камітэта дзяржбясьпекі Беларусі ў 2008-2012 гг. Вадзіма Зайцава.
Прыналежнасьць голасу са скандальнай стужкі менавіта Зайцаву пацьвердзіла экспэртыза. Зь яе вынікае, што спэцслужбы на загад Лукашэнкі абмяркоўвалі магчымасьць забойства Шарамета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Запіс з кабінэту Зайцава значна даўжэйшы», — аўтар расьсьледаваньня EUObserverНацыянальная паліцыя Ўкраіны паведаміла, што атрымала ў распараджэньне інфармацыю аб магчымых замоўцах забойства Шарамета — дакумэнты і аўдыёзапісы, зробленыя не пазьней за 2012 год.
Экс-супрацоўнік беларускага спэцназу Ігар Макар, які распаўсюдзіў аўдыёзапісы і накіраваў іх для расьсьледаваньня ва Ўкраіну і Эўразьвяз, заявіў пра гатоўнасьць прыбыць у Кіеў і даць паказаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плянавалася фізычнае зьнішчэньне Суздальцава». Ігар Макар назваў яшчэ адну мішэнь «расстрэльнай каманды»Шарамета забілі ў Кіеве раніцай 20 ліпеня 2016 году. Яго машына ўзарвалася на скрыжаваньні вуліц, журналіст загінуў на месцы. Падазрэньне ў забойстве выставілі траім асобам: вайсковай мэдсястры Яне Дугар, валянтэрцы і кардыяхірургу Юліі Кузьменцы, а таксама музыку і вэтэрану вайсковай апэрацыі ў Данбасе Андрэю Антоненку.
Дасудовае сьледзтва завяршылі 22 траўня 2020 году. Ніводзін з абвінавачаных сваёй віны ў датычнасьці да забойства Шарамета не прызнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы баец «Алмазу» пра меркаваны запіс з КДБ: Калі б я не зьвярнуўся да амэрыканскіх спэцслужбаў, названыя людзі былі б забітыя