«У кастрычніку мы маем намер правесьці рэфэрэндум, у выніку якога прымем або новую Канстытуцыю, або папраўкі, дзякуючы якім пяройдзем ад парлямэнцкай да паўпрэзыдэнцкай формы праўленьня», — сказаў Пашыньян.
Паводле яго, новая форма праўленьня гарантуе стабільнасьць у краіне і выключыць у далейшым «фармаваньне ўнутрыпалітычных крызісаў». Заява Пашыньяна прагучала пасьля рэзкага паглыбленьня палітычнага крызісу ў краіне і масавых пратэстаў апазыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Армэніі працягваецца супрацьстаяньне: прэм’ер-міністар уступіў у канфлікт з прэзыдэнтамПратэсты супраць прэм’ера пачаліся ў Армэніі ў лістападзе 2020 году, адразу пасьля таго, як Пашыньян падпісаў пагадненьне аб замірэньні ў Карабаху з уладамі Азэрбайджану і Расеі. Дзеяньні Пашыньяна падчас карабаскай вайны і падпісаньне пагадненьня шмат хто ў краіне лічыць капітуляцыяй, а апазыцыя патрабуе адстаўкі кіраўніка ўраду. Пашыньян неаднаразова казаў, што ў адстаўку ня пойдзе і з абвінавачаньнямі ў здрадзе ня згодны. Паводле яго, бязь мірнага пагадненьня спыніць ваенныя дзеяньні і гібель людзей у Карабаху было немагчыма.