На прысуд Ашурку 18 студзеня прыйшлі каля 50 чалавек. Увесь суд праходзіў у закрытым рэжыме. Калі судзьдзя абвясьціў тэрмін — 5 гадоў калёніі, у залі некаторыя пачалі крычаць: «Ганьба», «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам». На частку прысутных склалі адміністрацыйныя пратаколы па «народным артыкуле» 23.34. Сярод іх аказаўся журналіст Дзяшук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Ашурак упэўнены, што выйдзе на волю ўжо сёлетаВіны ён не прызнаў. Цьвердзіў, што на судзе працаваў як журналіст. Захавалася відэа, на якім відаць, што ён проста здымаў Вітольда пасьля прысуду.
Дзяшук стаў першым, каго асудзілі па гэтым выпадку.
Супраць яго ў судзе сьведчыў міліцыянт. Зь ягонага боку выступілі сьведкі — журналістка Вольга Быкоўская і жыхар Бярозаўкі Яўген Лукашэвіч, якія таксама прысутнічалі на прысудзе Ашурку.
Пасьля таго як яны далі паказаньні, у перапынку суду іх затрымалі міліцыянты. Як расказаў Дзяшук, ім патлумачылі, што іх забіраюць за тое самае, за што судзілі самога Дзешука.
У 18:40 Быкоўская і Лукашэвіч яшчэ былі ў Лідзкім РАУС, на іх складалі пратаколы. Пазьней стала вядома, што Быкоўскую адпусьцілі.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.