Героі Лявона Вольскага ўражаныя гомельскім вайсковым камісарам, які паціснуў руку Лукашэнку, а потым ня мыў рукі, каб перадаць іншым вайскоўцам «зарад энэргіі і рашыцельнасьці».
Грышка:
Быў палкоўнік, будзе генэрал!
Ён зарад вайскоўцам перадаў.
Саўка:
Зь Мінска перадаў
В Гомель перадаў.
Зарад энэргіі і рашыцельнасьці перадаў.
Грышка:
Прэзыдэнт яму руку падаў,
І зарад рукою перадаў.
Саўка:
Узяў ды перадаў,
Чотка перадаў.
Зарад энэргіі і рашыцельнасьці перадаў.
Разам:
Вірус кладзе ўсіх падрад,
А зь вірусам перадаецца зарад.
Рукі ня трэба вам мыць,
Каб гэты зарад, ня дай Бог, не згубіць.
Грышка:
А каб ён яго пацалаваў,
Дык зарад бы большы перадаў.
Саўка:
Проста ва сто крат
Большы б быў зарад.
Энэргіі і рашыцельнасьці зарад.
Грышка:
Дык няхай падумае ўрад,
Як жа павялічыць той зарад.
Саўка:
Штобы ва сто крат
Большы быў зарад.
Энэргіі і рашыцельнасьці зарад.