Пра гэта ён заявіў у панядзелак, прымаючы з дакладам старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК) Васіля Герасімава, перадае ТАСС.
«У нас 50% дзяржаўных аптэк, 50% прыкладна прыватных. Калі не прымусім іх адумацца, ну што ж, тады будуць працаваць дзяржаўныя аптэкі. Але мы ня можам дазволіць на здароўі людзей нажывацца, таму лекі — на асаблівы кантроль», — прыводзіць словы Лукашэнкі агенцтва БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да страйку на «Беларуськаліі» далучыўся шахтар з 20-гадовым стажам. Усяго там страйкуе звыш 130 работнікаўРаней было прынятае рашэньне ўраду спыніць «неабгрунтаваны рост» цэнаў, у прыватнасьці на лекі, пасьля павышэньня ПДВ да 10%. Гэтым, як адзначыў Герасімаў, скарысталіся некаторыя аптэкі. «Некаторыя і на 30% падвысілі [цэны]», — зазначыў кіраўнік КДК. Лукашэнка запатрабаваў спыніць гэтую практыку.
Яшчэ на мінулым тыдні ў матэрыяле БТ пра рост цэнаў на лекі ў прыватных аптэках гаварылася пра значную розьніцу ў параўнаньні зь дзяржаўнымі аптэкамі. Але гэтую інфармацыю зьняпраўдзіла выданьне The Vilagge Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі дае інфармацыю пра 9 памерлых за дзень. Столькі ж давалі і палову лютага