Аляксандр Лукашэнка будзе вымушаны сысьці ў найбліжэйшыя месяцы. Такое меркаваньне выказала Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію нямецкаму штотыднёвіку Bild am Sonntag, якое цытуе Нямецкая хваля.
На думку Сьвятланы Ціханоўскай, да адстаўкі Лукашэнкі непазьбежна прывядзе ўзмацненьне ціску на яго рэжым з боку ЭЗ і ЗША:
«Ціск будзе расці з кожным днём, і аднойчы стане для Лукашэнкі празьмерным, і ён сыдзе. Рэжым Лукашэнкі ўпадзе яшчэ сёлета. Думаю, вясной ён сыйдзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская анансавала замежнапалітычнае турнэ: Фінляндыя, Партугалія, ШвайцарыяТаксама, піша Нямецкая хваля, і член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка заклікаў Захад дамагацца поўнай эканамічнай ізаляцыі Беларусі.
«Мы гатовыя выносіць санкцыі шэсьць або дванаццаць месяцаў, калі пасьля гэтага сытуацыя палепшыцца», — адзначыў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызінага кіраваньня Павел Латушка ў размове з журналістамі нямецкай штотыднёвай газеты Welt am Sonntag. «Вырашальная бітва» з рэжымам у Беларусі адбудзецца гэтай вясной, мяркуе палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: Органы папярэдняга расьсьледаваньня Беларусі атрымалі 4644 скаргі пра ўжываньне сілы і спэцсродкаў сілавікаміЗ пункту гледжання Латушкі, Эўразьвязу неабходна прыпыніць усе эканамічныя дачыненьні зь Беларусьсю, каб апарат рэжыму Лукашэнкі ня мог больш «зарабляць сродкі на міжнародных фінансавых рынках».