Як мінімум пяць чалавек былі забітыя ў Мʼянме 28 лютага, калі паліцыя зноў разагнала дэманстрантаў супраць вайсковага перавароту ў краіне.
Паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах, у выніку чатыры чалавекі загінулі, некалькі — былі параненыя. Адна жанчына таксама памерла, верагодна, ад сардэчнага прыступу, пасьля таго, як паліцыя разагнала пратэст настаўнікаў аглушальнымі гранатамі ў Янгоне.
У цэлым у некалькіх гарадах 28 лютага паліцыя выкарыстала шумавыя гранаты, сьлезацечны газ і страляла ў паветра, каб прымусіць дэманстрантаў разысьціся.
Пратэсты ў краіне працягваюцца з 1 лютага, калі вайскоцы захапілі ўладу ў краіне і арыштавалі фактычнага лідэра Аун Сан Су Чжы і іншых дзяржаўных чыноўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: М’янма: першая сьмяротная ахвяра пратэстаў супраць хунтыНекалькі заходніх краін, у тым ліку ЗША, увялі санкцыі супраць вайскоўцаў Мʼянмы альбо пагражалі зрабіць гэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчык ААН: «У М’янме на пратэст выйшлі мільёны»