Пэтыцыю, зьмешчаную на плятформе change.org, у апошнія дні лютага падпісалі яшчэ некалькі тысяч чалавек. Агульная лічба падпісантаў набліжаецца да 43 тысяч.
«„Беларуськалій“ ёсьць адной з асноўных крыніц фінансаваньня АМАПу Лукашэнкі, а таксама КДБ і атрадаў катаваньняў, якія нясуць адказнасьць за зьняволеньні, згвалтаваньні, катаваньні і перасьлед дзясяткаў тысяч людзей», — гаворыцца ў пэтыцыі.
Раней страйкам прадпрыемства заклікаў Yara разарваць кантракт зь «Беларуськаліем», паколькі кіраўніцтва прадпрыемства ня выканала ніводнага патрабаваньня.
У панядзелак, 1 сакавіка адбудзецца відэасустрэча беларусаў замежжа з кіраўніцтвам нарвэскай кампаніі. Удзел у ёй плянуе ўзяць і дырэктар Yara. Кіраўніцтва ў дадзены момант разважае, ці працягваць кантракт зь «Беларуськаліем».
Пэтыцыю дашлюць па e-mail у офіс кампаніі Yara і асабіста дырэктару вечарам нядзелі 28 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Веру, што ўлетку вярнуся на працу». Пасьля арышту і галадоўкі вызвалілі салігорскага страйкоўца Юрыя Корзуна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хіба што пачнуць шантажаваць дзецьмі» — што адбываецца са страйкоўцамі «Беларуськалію»