Рабочыя патрабуюць новых свабодных ваыбараў, спыненьня гвалту сілавікоў і вызваленьня палітвязьняў.
26 і 27 лютага адразу тры чалавекі далучыліся да страйку на прадпрыемстве «Нафтан» у Наваполацку. Гэта лябарант хімічнага аналізу 4 разраду Ксенія Садоўская, машыніст тэхналягічных помпаў Аляксандар Ляшкоў і машыніст кампрэсарных установак Андрэй Куц.
Куц таксама ўзначальвае цэхавую арганізацыю Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан».
Мінулы раз на «Нафтане» рабочыя далучаліся да страйку ў пачатку лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За два дні лютага трое рабочых «Нафтану» далучыліся да нацыянальнага страйку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саўгас неплатаздольны, замежнае таварыства — банкрут. Што з арганізацыямі, на якіх патрабаваў парадку Лукашэнка