Як і ў папярэднія гады, жыхары Гайнаўкі і іншых частак паўднёва-усходняй Беласточчыны арганізавалі мерапрыемства «Вечная памяць», прысьвечанае памяці 79 беларусаў (у тым ліку жанчын і дзяцей), забітых жаўнерамі Рамуальда Райса «Бурага» зімой 1946 года, піша Gazeta Wyborcza.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія нацыяналісты правядуць аўтапрабег на Беласточчыне ў памяць пра забойцу беларусаўСёлета каля Помніка ахвярам войнаў і рэпрэсій былі зачытаныя імёны ахвяраў «Бурага», а табліцы зь іх імёнамі і ўзростам былі ўзьнятыя ўверх. Пазьней у царкве Нараджэньня сьвятога Яна Хрысьціцеля адбылася служба.
Падобныя мітынгі ў Гайнаўцы (дзе пражываюць у асноўным праваслаўныя, беларусы) пачалі праводзіць пасьля таго, як нацыяналісты ініцыявалі Марш памяці «Праклятых жаўнераў».
У гады Другой сусьветнай вайны Райс быў камандзірам злучэньня падпольнай Арміі Краёвай, якая вяла ўзброеную барацьбу з нацысцкімі акупантамі. Райс адказны за спаленьне ў 1946 годзе некалькіх вёсак і забойства 79 чалавек мірнага беларускага насельніцтва, у тым ліку дзяцей і жанчын.
Як паведамляе беластоцкае беларускамоўнае Радыё Рацыя, у суботу 27 лютага ў Гайнаўцы ўшанавалі памяць ахвяраў Бурага, а маршу польскіх нацыяналістаў тут упершыню за 6 год не было.
«Мы тут, каб прадэманстраваць нашы каштоўнасьці, памяць і тоеснасьць», — сказала 27 лютага на мітынгу ў Гайнаўцы адна з арганізатараў «Вечнай памяці» Ева Мароз-Кечыньская. Каля сотні чалавек сабраліся на пляцы Дзьмітрыя Васілеўскага ў Гайнаўцы, каб аддаць пашану загінулым суграмадзянам ад рук польскага ўзброенага падпольля.
Ва ўрачыстасьці ўзялі ўдзел прадстаўнікі мясцовага самакіраваньня, стараста Гайнаўкі Анджэй Скепка, віцэ-бургамістар Гайнаўкі Ірэнеюш Кендыс.
Паводле інфармацыі з сацсетак, у часе жалобнай імпрэзы паліцыя гучна патрабавала нашэньня масак падчас зачытваньня імён ахвяраў і затрымала некалькі чалавек.
Польскія нацыяналістычныя арганізацыі ў нядзелю хочуць зладзіць аўтапрабег памяці «праклятых жаўнераў» ад Гайнаўкі да Нараўкі на Падляшшы, паведаміла Gazeta Wyborcza.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія нацыяналісты правядуць аўтапрабег на Беласточчыне ў памяць пра забойцу беларусаў20-кілямэтровы маршрут пракладзены ад Гайнаўкі да Нараўкі празь вёскі, дзе жывуць праваслаўныя беларусы, якія памятаюць пра нявінныя ахвяры Рамуальда Райса «Бурага». Раней нацыяналісты выходзілі на марш вуліцамі Гайнаўкі. Але сёлета ўсе тэрміны правядзеньня маршу заблякавалі актывісты грамадзкага руху «Грамадзяне Рэчы Паспалітай», якія пратэстуюць супраць гэтай акцыі.
Гайнаўскія маршы нацыяналістаў у ранейшыя гады былі прымеркаваныя да Дня нацыянальнай памяці пра «выклятых жаўнераў», які, згодна з парлямэнцкай пастановай 2011 году, адзначаецца 1 сакавіка.
МЗС Беларусі выступіла з пратэстам з нагоды намеру правядзеньня акцыі польскіх нацыяналістаў на Падляшшы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі заклікае Польшчу не дапускаць «гераізацыі нацызму»