Фармацэўтычная кампанія Moderna заявіла, што вырабіла першую партыю дозаў новай вакцыны з падвышанай эфэктыўнасьцю супраць новага штаму каранавірусу, які аказаўся больш устойлівым да арыгінальнай вакцыны гэтай кампаніі, інфармуе «Голас Амэрыкі».
Кампанія з Кембрыджу, штат Масачусэтс, заявіла, што адправіла дозы новай вакцыны ў Нацыянальны інстытут здароўя, каб правесьці першае выпрабаваньне мадыфікаванай вакцыны на людзях. Яно можа пачацца на працягу некалькіх тыдняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзям, якія перанесьлі COVID-19, дастаткова адной дозы вакцыны, каб атрымаць імунітэт ад розных каранавірусаўНовую вакцыну пад кодавай назвай mRNA-1273.351 распрацавалі, каб забясьпечыць вышэйшую ступень абароны ад варыянту вірусу, які быў упершыню выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, але пасьля атрымаў распаўсюджаньне і ў іншых краінах.
Іншыя кампаніі, у тым ліку Pfizer і Johnson & Johnson, заявілі, што таксама мадыфікуюць свае вакцыны або працуюць над бустэрамі (сродкі паляпшэньня эфэкту або дзеяньня. — РС), якія лепш адпавядаюць новым варыянтам вірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы: брытанскі варыянт каранавірусу больш сьмертаносны, чым лічылася дагэтуль