Пра гэта стала вядома на пасяджэньні, прысьвечаным дапрацоўцы кодэксаў аб крымінальнай адказнасьці, 24 лютага. Старшыняваў на ім кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, паведаміла pravo.by.
Крымінальную адказнасьць зьбіраюцца ўвесьці за
- экстрэмізм,
- неаднаразовае парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў,
- пашырэньне ўласьнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі,
- незаконны збор і распаўсюд пэрсанальных зьвестак.
Таксама ўзмоцняць ролю пракуратуры. Генпракурор, ягоныя намесьнікі, пракуроры абласьцей і Менску змогуць выносіць прадпісаньні, якія будуць абавязаны выканаць органы крымінальнага перасьледу.
Гэтыя захады тлумачаць клопатам пра «забесьпячэньне дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу краіны, жыцьця і здароўя грамадзян».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біць рублём і адпрацоўкамі. Што зьмянілі ў Адміністрацыйным кодэксе пасьля масавых пратэстаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя законы вернуць Беларусь нават ня ў брэжнеўскія, а ў сталінскія часы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усіх не пасадзяць!» Да чаго прывядуць драконаўскія папраўкі ў заканадаўства