Нацыянальная камісія Ўкраіны па дзяржрэгуляваньні ў сфэры сувязі і інфарматызацыі запатрабавала ад правайдэраў заблякаваць 426 сайтаў. Гэта зроблена на падставе рашэньня суду Кіева.
У паведамленьні камісіі гаворыцца, што суд даручыў «накласьці арышт на маёмасныя правы інтэлектуальнай уласнасьці», якія ўзьнікаюць у карыстальнікаў інтэрнэту пры карыстаньні вэб-рэсурсамі, шляхам абмежаваньня доступу.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў сваім Фэйсбуку расказаў, што рашэньне аб блякадзе ня мае палітычнага падтэксту і зьвязнае са скаргай у суд фізычнай асобы.
У сьпісе сайтаў:
- РБК
- «Жывы Журнал» (LiveJournal)
- адзін з найбуйнейшых у сьвеце вэб-сэрвісаў для хостынгу IT-праектаў і іх сумеснай распрацоўкі GitHub
- сэрвіс па зборы статыстыкі Telegram — Tgstat.ru
- партал Banki.ru
- шэраг навінавых парталаў Расеі і Ўкраіны
- сайты па зборы кампрамату на палітыкаў і бізнэсоўцаў
- парталы кампаній
Акрамя сайтаў, зарэгістраваных у дамэнных зонах Расеі (.ru) і Ўкраіны (.ua), пад блякаваньне падпалі сайты з дамэнамі Нямеччыны (.de), Італіі (.it) і Ізраілю (.il).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гаспадар бел-чырвона-белай хаты адмовіўся яе перафарбоўваць: «Хай трымаюць за кратамі»