«Усё больш сыгналаў, што 17 верасьня будзе новым дзяржаўным сьвятам у Беларусі: Днём нацыянальнага адзінства. Гэта антыпольскі крок, а таксама сыгнал узмацненьня нэасталінскага гістарычнага наратыву. У Беларусі ёсьць шмат вуліц у гонар 17 верасьня, што ва Ўкраіне — рэдкасьць», — напісаў Эбэрхард.
Сёньня на адным з праўладных сайтаў пачалося галасаваньне за дату Дня нацыянальнага адзінства. Выбраць можна паміж 17 верасьня (днём уваходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, якая тады ўваходзіла ў склад Польшчы) і 14 лістапада (калі Вярхоўны савет БССР афіцыйна прыняў Заходнюю Беларусь у склад БССР).
У Польшчы падзеі 17 верасьня 1939 году разглядаюцца як напад СССР на польскія тэрыторыі і наступства падзелу краіны паміж Сталіным і Гітлерам. Пасьля ўваходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць польскіх чыноўнікаў і ляяльных да польскай улады жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты, расстрэлы, дэпартацыі. Як 80 гадоў таму пачалося масавае выгнаньне з Заходняй Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэтая ўлада дазваляла забойствы». Што расказвае кніга вусных успамінаў пра ўзьяднаньне беларусаў