Судзьдзя Сьвятаслаў Каліна прызнаў усіх дзесяцёх вінаватымі ў актыўным удзеле ў «групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, што пацягнула парушэньне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый», паведамляе Tut.by.
Трое асуджаных маюць адправіцца на «хатнюю хімію»:
- 1,5 года прысудзілі 25-гадовай настаўніцы замежных моў Марыне Глазавай і Яраславу Ярашуку, як і прасіў пракурор.
- 1 год далі 20-гадовай студэнтцы 3 курсу філфаку БДУ Марыне Сірэцан, у яе выпадку судзьдзя зьменшыў тэрмін, які прасіў пракурор, той на 3 месяцы больш.
- Мікалай Федарэнка, Яўген Калпачык, Аляксей Якубук, Віктар Дзенісенка, Віталь Літвін асуджаны да накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімію») на 1,5 года кожны.
- Максім Жараў і Вадзім Варановіч атрымалі па 2 гады «хіміі».
Усіх гэтых людзей асудзілі ў поўнай адпаведнасьці з тэрмінамі, якія прасіў пракурор.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У яе пад вакном стаяў аўтазак, білі людзей» — бацькі пра 25-гадовую палітзьняволеную Марыну ГлазавуУсяго па «карагоднай справе» праходзяць больш за 50 фігурантаў. Судзяць абвінавачаных групамі па 10 чалавек, іх вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу за «актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, што пацягнула за сабой парушэньне работы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый».
Наступных 10 чалавек прывязуць у суд на наступным тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьведку забойства Шутава прысудзілі 10 гадоў калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паспрабуем правесьці рэфэрэндум». Што стала з «акумулятарным» пратэстам у Берасьці