Да такой высновы прыйшоў Грамадзянскі альянс за правы чалавека Паўночнай Карэі, які базуецца ў Сэўле, паведамляе Reuters.
Праваабаронцы падрыхтавалі даклад «Экспарт крывавага вугалю з Паўночнай Карэі: піраміда даходаў, якія падтрымліваюць структуры ўлады». У дакумэнце апісваецца сыстэма працоўнай эксплуатацыі вязьняў паўночнакарэйскіх канцлягераў. Паводле справаздачы, яны ўносяць уклад у ценявы гандаль вугалем.
Цяпер дзейнічае забарона ААН на продаж Паўночнай Карэяй гэтага энергарэсурсу. Санкцыі былі ўведзеныя для таго, каб перакрыць Пхэньяну фінансаваньне для стварэньня зброі масавага паражэньня. Паводле ацэнак ААН, цяпер у шырокай сыстэме працоўных лягераў, многія зь якіх знаходзяцца ля месцаў здабычы карысных выкапняў, сядзяць да 200 тысяч чалавек. Вязьні зазнаюць катаваньні, гвалт, прымусовую працу, голад і іншыя віды бесчалавечнага абыходжаньня, гаварылася ў справаздачы ААН у 2014 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Паўночнай Карэі расстралялі капітана карабля, які слухаў замежнае радыёПаводле іншай справаздачы ААН, апублікаванай у пачатку 2018 году, КНДР здолела абысьці міжнароднае эмбарга на экспарт шэрагу тавараў і зарабіла ў 2017 годзе амаль 200 мільёнаў даляраў на зьнешнім гандлі. У дакумэнце былі выкарыстаныя ў тым ліку сьведчаньні тых, хто здолеў уцячы ў Паўднёвую Карэю, уключна з былымі палітвязьнямі. Яны распавялі, што ў выніку паднявольнай працы ў 2016 годзе ў КНДР было здабыта каля 8 мільёнаў тон вугалю.