На думку міністра Дзьмітрыя Піневіча, Беларусь знаходзіцца на другой хвалі каранавірусу «з тэндэнцыяй да зьніжэньня паказьнікаў захворваньня ва ўсіх рэгіёнах». Ён дапускае, што трэці пэрыяд уздыму «будзе менш інтэнсіўным», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Піневіч мяркуе, што шмат будзе залежаць ад «заносу новых штамаў», а таксама «ступені ахопу» вакцынацыяй. Цяпер колькасьць прышчэпленых у Беларусі, па інфармацыі міністра, складае амаль 25 тысяч чалавек. Першымі вакцынацыю прайшлі мэдыцынскія спэцыялісты, яшчэ 40 тысяч вакцынаў паступяць у рэгіёны неўзабаве.
Акрамя таго, у Беларусь прывезьлі 100 тысяч дозаў кітайскай вакцыны — ёю прышчэпяць 50 тысяч чалавек. Таксама міністар расказаў, што ў сакавіку чакаецца і ўласная вакцына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя Беларусі паведаміла пра 9 сьмерцяў ад COVID-19 дзясяты дзень запар ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзям, якія перанесьлі COVID-19, дастаткова адной дозы вакцыны, каб атрымаць імунітэт ад розных каранавірусаў