Паводле выданьня Seznam Zprávy, у пачатку лютага група SmartWings, якая валодае «Чэскімі авіялініямі» (ČSA), зьвярнулася да ўраду па фінансавую дапамогу.
Дапамогу прасілі ў аб’ёме мільярда ста мільёнаў чэскіх кронаў (звыш 133,5 млн рублёў). Да гэтага кампанія прасіла прыкладна палову гэтай сумы для кампэнсацыі скасаваных рэйсаў падчас надзвычайнага становішча, якое ўвёў урад у сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Але ўрад ня будзе дапамагаць кампаніі, папярэдзіў чэскі міністар транспарту і прамысловасьці Карэл Гаўлічэк. Летась ČSA страціла каля 1,5 млрд кронаў (звыш 182 млн рублёў).
Пра скарачэньні супрацоўнікаў напісала газэта Hospodářské noviny. Атрыманьне апавяшчэньняў аб звальненьнях пацьвердзіла старшыня чэскага прафсаюзу лётных экіпажаў. Гэта можа азначаць поўнае спыненьне палётаў і бізнэсу.
Кампанію ČSA заснавалі ў 1923 годзе, і яна можа не адсьвяткаваць 100-годзьдзе ў выпадку распаду. Старэйшыя за чэскую кампанію толькі нідэрляндзкая KLM, калюмбійская Avianca, аўстралійская Qantas і расейскі «Аэрофлот».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасажырскія перавозкі ў Менску ў студзені 2021 году скараціліся на чвэрць. Сярод прычын — каранавірус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звыш 57% беларускіх гатэляў і рэстаранаў летась былі стратнымі