Як паведамляюць украінскія СМІ, у акцыі бяруць удзел некалькі тысяч чалавек. Паліцыя ўзмацніла ахову Офісу прэзыдэнта, а калі пратэстоўцы спрабавалі прарвацца праз шэрагі паліцыянтаў, адбыліся моцныя сутыкненьні.
Адначасова такія ж акцыі пратэсту пачаліся яшчэ ў некалькіх гарадах Украіны — Львове, Жытоміры, Харкаве, Запарожжы і іншых абласных цэнтрах.
Паводле паліцыі, пратэстоўцы выкарыстоўвалі сьлезацечны газ і фаеры, ад якіх некалькі праваахоўнікаў атрымалі розныя траўмы.
Па фактах парушэньня грамадзкага парадку і супраціўленьня прадстаўнікам праваахоўных органаў завялі крымінальную справу. Паліцыя затрымала 17 чалавек. Журналісты сьцьвярджаюць, што ад дзеяньняў паліцыі пацярпеў апэратар аднаго з украінскіх тэлеканалаў.
Удзельнікі акцыі заклікалі ўкраінцаў далучыцца да ўсеўкраінскай акцыі пратэсту ў суботу, 27 лютага.