У Берасьці наркантроль затрымаў аднаго зь лідэраў сацыял-дэмакратаў

Сяргей Мазан

У Берасьці на плошчы Леніна днём 23 лютага затрыманы youtube-блогер, намесьнік старшыні абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан, паведамляе «Брестская газета».

«Ён быў у офісе, сказаў, што пойдзе па справах. Не пасьпеў сысьці, як патэлефанаваў і сказаў, што яго затрымліваюць, што яму паказалі „корачкі“ наркакантролю», — расказала выданьню старшыня гарадзкой арганізацыі БСДП Ганна Канюс.

З чым можа быць зьвязанае затрыманьне Сяргея Мазана, яна ня ведае. Па словах жанчыны, яго ніхто не шукаў, позвы яму не прыходзілі. Сувязі зь ім пасьля затрыманьня няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «50–80% у апазыцыі». Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай — аб працы зь сілавікамі і чыноўнікамі, якія супраць Лукашэнкі, але баяцца сыходзіць