Прапанова, якая прайшла 266 галасамі пры адсутнасьці галасоў супраць, была падтрыманая ўсімі апазыцыйнымі партыямі і шэрагам дэпутатаў кіроўнай Лібэральнай партыі, паведамляе BBC. У ніжняй палаце канадзкага парлямэнту 338 дэпутатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кітаі ўйгураў адпраўляюць у лягеры за малады ўзрост і сваякоў за мяжойВыступаючы перад галасаваньнем, лідэр апазыцыі Эрын О’Тул заявіў, што гэты крок неабходны, каб паслаць «выразны і адназначны сыгнал аб тым, што мы будзем адстойваць правы чалавека і годнасьць правоў чалавека, нават калі гэта азначае ахвяраваньне некаторымі эканамічнымі магчымасьцямі».
Прэмʼер-міністар Джастын Трудо і большасьць чальцоў яго кабінэту ўстрымаліся ад галасаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адміністрацыя Трампа назвала генацыдам перасьлед уйгураў у КітаіПасьля гэтага галасаваньня Канада стала другой краінай пасьля ЗША, якая прызнала дзеяньні Кітаю ў адносінах да ўйгураў генацыдам.
Заканадаўцы таксама прагаласавалі за прапанову, у якой просяць урад Канады заклікаць Міжнародны алімпійскі камітэт перанесьці зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году з Пэкіну, «калі ўрад Кітаю працягне гэты генацыд».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць 11 кітайскіх кампаній за парушэньні правоў уйгураў