Пра гэта паведамілі на сайце дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім». Цана 1 літра бэнзіну АІ-92 будзе 1 рубель 74 капейкі, АІ-95 — 1 рубель 84 капейкі, АІ-98 — 2 рублі 6 капеек, дызэльнага паліва — 1 рубель 84 капейкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтазапраўкі «Трайпл» ад 22 лютага ня змогуць прадаваць паліваНа пачатку студзеня ў інтэрвію ведамаснаму выданьню «Вестник Белнефтехима» кіраўнік «Белнафтахіму» Андрэй Рыбакоў расказаў, як сёлета будзе зьмяняцца цана на паліва для насельніцтва.
«Мы не плянуем мяняць падыход да цэнаўтварэньня, які прайшоў праверку часам і ў асноўным станоўча ўспрыняты насельніцтвам ды бізнэсам. У залежнасьці ад зьменаў кошту нафты з улікам комплекснай ацэнкі дзейнасьці нафтаперапрацоўчых заводаў рух цэнаў будзе адбывацца як у бок павелічэньня, так і зьніжэньня — і ня больш як на 1 капейку за 1 літар у тыдзень», — патлумачыў кіраўнік «Белнафтахіму».
Ранейшае падаражэньне адбылося 16 лютага.