Укіды напярэдадні
Пра чарговую сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным стала вядома перад так званым Усебеларускім сходам. Тады ж зьявілася інфармацыя пра магчымыя 3 мільярды даляраў для Беларусі ад Расеі. Гэта нават не крэдыт, а рэшта, якую Беларусь зэканоміла на будаўніцтве АЭС. Такую інфармацыю апублікавала расейская газэта «Коммерсантъ». Пазьней Лукашэнка заявіў, што «па грошы да Пуціна ня едзе» і наогул «шмат іншых тэмаў для абмеркаваньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым Лукашэнка выгадны ПуцінуУжо ў дзень сустрэчы зьявіўся ўкід ад тэлеграм-каналу «Незыгарь», нібыта Расея можа прапанаваць грошы за беларускія прадпрыемствы БМЗ, «Гомсельмаш», МЗКЦ, МАЗ і Нафтан. Гэты тэлеграм-канал нярэдка публікаваў фэйкі на адрас Лукашэнкі. Так, у сакавіку мінулага году ў ім напісалі пра ягоныя «праблемы са здароўем». Падобныя ўкіды пра здароўе Лукашэнкі ў гэтым тэлеграм-канале зьяўляліся і ў 2018 годзе.
Сустрэча ў гатэлі «Газпрому»
Блізкі да Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул первого» анансаваў, што перамовы пройдуць на вышыні 1389 мэтраў. Гаворка вядзецца пра гатэль «Поляна 1389 Отель и Спа». Гэта частка горна-турыстычнага цэнтру «Газпрому», які пабудавалі да Алімпіяды 2014 году.
Паралельна ў Менску ідзе суд над былым старшынём праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктарам Бабарыкам, а банкам цяпер кіруе блізкая да Лукашэнкі Надзея Ермакова. «Белгазпрамбанк» пры гэтым працягвае належаць «Газпрому». Раней прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў не выключаў, што «на сустрэчы могуць узьняць тэму справы Бабарыкі». ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія адмовілася дапытаць людзей, якія нібыта ўдзельнічалі ў «схемах Бабарыкі»«Доўгія» перамовы: дык пра што будзе гаворка
Напярэдадні і падчас сустрэчы прадмет размовы абодва бакі падрабязна не асьвятлялі. Абмежаваліся кароткімі паведамленьнямі пра абмеркаваньне «шырокага комплексу пытаньняў разьвіцьця беларуска-расейскіх адносінаў» і «сумеснае рэагаваньне на выклікі».
Таксама Дзьмітры Пяскоў паведамляў, што «перамовы могуць быць доўгімі». 7 сьнежня 2019 году сустрэча Пуціна і Лукашэнкі доўжылася больш за 5 гадзін. Тады абмяркоўвалі «дарожныя мапы» інтэграцыі і пытаньне цэнаў на энэрганосьбіты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусі і Расеі засталося дапрацаваць 6-7 інтэграцыйных «дарожных мапаў» з 33-х, — ЛукашэнкаСустрэчу Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы ў верасьні журналісты называлі «самай закрытай», бо пра вынікі, апроч крэдыту ў 1,5 мільярда для Беларусі, нічога не было вядома.
Пуцін гаворыць, Лукашэнка запісвае
Звычайна на нарадах Лукашэнкі ўсе ягоныя падначаленыя запісваюць тое, што ён кажа. На сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі Пуцін гаварыў пра гістарычныя сувязі народаў, пра вучобу беларускіх студэнтаў у Расеі, а Лукашэнка запісваў гэта ў нататнік. У Пуціна нататніка не было. Гэта відаць з трансьляцыі «РИА Новости».
Што бачна на фатаздымках
У мінулую сустрэчу ў Сочы летась у верасьні фатографы зрабілі здымак падчас перамоваў: Лукашэнка сядзіць у крэсьле, павярнуўшы калені да Пуціна, актыўна жэстыкулюе рукамі і нешта эмацыйна гаворыць. Цяпер жа на фатаздымках на фоне сьнегу — Лукашэнка цісьне Пуціну руку, абодва ўсьміхаюцца, абодва не ў гарнітурах: на Лукашэнку — швэдар, на Пуціну — пінжак і джынсы. На перамовах тое ж нефармальнае адзеньне.
Рэбрэндынг «дарожных мапаў»
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы прыгадаў «дарожныя мапы» інтэграцыі. Гаворка пра іх вядзецца з 2018 году. Лукашэнка заявіў, што «ўрады правялі рэбрэндынг дарожных мапаў». Непадпісанымі, па словах Лукашэнкі, засталіся 6–7 «дарожных мапаў». Што ў гэтых «дарожных мапах», шырокай грамадзкасьці невядома. Агулам «дарожных мапаў» 33.
А ў 2019 годзе казалі пра тое, што ня ўзгодненыя толькі тры дарожныя мапы. Атрымліваецца, за 2 гады няўзгодненых мапаў стала ўдвая болей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна завяршылася бяз трох «мапаў»Падзякі ад Лукашэнкі
Падчас відэатрансьляцыі Лукашэнка падзякаваў Пуціну як мінімум тры разы: за падтрымку беларускай эканомікі, за пастаўку вакцыны ад каранавірусу і нават за вучобу беларускіх студэнтаў у Расеі. І гэта за 11 хвілін відэа. Таксама Лукашэнка сказаў, што «расейская вакцына найлепшая ў сьвеце».
І зноў лыжы
Пуцін запрасіў Лукашэнку пасьля сустрэчы «адпачыць і пакатацца на лыжах». На лыжах Пуцін і Лукашэнка катаюцца ў Сочы традыцыйна. У лютым 2019 году Свабода нават падлічыла, колькі каштуе іх лыжны інвэнтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: І шапка ад Домрачавай за 40 рублёў. Што Пуцін і Лукашэнка апранулі на лыжную трасуПяскоў абвяргае «Пул первого»
Тэлеграм-канал «Пул первого» паведаміў, што колішні расейскі прэм'ер-міністар і прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў далучыцца да абеду Лукашэнкі і Пуціна. А Дзьмітры Пяскоў гэтую інфармацыю зьняпраўдзіў.