Як паведамляе Tut.by, сёньня праясьніўся лёс хадайніцтва абароны Віктара Бабарыкі, заяўленага ў першы дзень. Латвія адмовілася дапытаць людзей, нібыта задзейнічаных у «схемах Бабарыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нельга паказваць сэрцайка і іншыя жэсты». Адвакат пра суд над Віктарам БабарыкамАдвакат Віктара Бабарыкі Яўген Пыльчанка хадайнічаў аб выкліку ў суд двух сьведак, Алексейса Сьцепанаўса і Аляксандра Ростаўса, якія шмат разоў згадваюцца ў справе і, паводле матэрыялаў сьледзтва, задзейнічаныя ў схемах. Абодва не былі ні дапытаныя, ні выкліканыя ў суд.
Тады суд адклаў разгляд гэтага хадайніцтва, сёньня — разгледзеў. Дзяржаўны абвінаваўца прадставіў адказ Генэральнай пракуратуры Латвіі на хадайніцтва аб прававой дапамозе, у якім была і просьба дапытаць гэтых сьведак.
Генпракуратура Латвіі адказала, што даць зьвесткі немагчыма, бо «хадайніцтва зьвязана з палітычнай дзеяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нельга пасадзіць у клетку перамены», — Ціханоўская пра жорсткія прысуды, 23 лютага і беларускае шчасьцеУ выніку суд адмовіў у выкліку гэтых сьведак, спасылаючыся на тое, што на папярэднім сьледзтве інфармацыя пра гэтых асобаў ня высьветленая.
Пры гэтым абвінавачваньне сьцьвярджае, што Бабарыка, знаходзячыся на тэрыторыі Менску і дзейнічаючы празь Сьцепанаўса, Ростаўса і іншых асоб, якія ня ведалі аб злачыннай дзейнасьці, арганізаваў, сярод іншага, рэгістрацыю кампаній у Латвіі.