Па ўсёй краіне ў аддзелы па грамадзянстве і міграцыі разаслалі сьпісы асоб, «схільных да экстрэмізму».
Па наяўнай інфармацыі ініцыятывы By_Pol, у гэтыя сьпісы ўключылі больш за 30 000 грамадзян, якія праходзілі па артыкуле 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі) і знаходзяцца ў створанай МУС інфармацыйнай сыстэме «Беспарадкі», паведаміла ініцыятыва.
Паводле яе інфармацыі, аддзелам паставілі задачу апрацаваць зьвесткі да 19 лютага. На кожнага чалавека нібыта зьбіралася інфармацыя пра месца працы ці вучобы, складзе сям’і, характарыстыка і іншыя зьвесткі.
Сама праца над базай, як адзначае By_Pol, мусіла адбывацца ў поўнай сакрэтнасьці, але інфармацыя стала вядомай. Збор зьвестак праводзілі ў сьпешцы. Ініцыятыве вядомыя выпадкі пагроз за недастатковую апэратыўнасьць дадаваньня інфармацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік By_Pol: «Сілавікі ведаюць, што ўвесну людзі ўсё роўна выйдуць на вуліцы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік By_Pol: «У Літве падалі 5 спраў ва ўнівэрсальнай юрысдыкцыі, у Польшчы рыхтуюць яшчэ 11» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятыва BYPOL заявіла пра пашырэньне сваіх шэрагаў за кошт дзейных супрацоўнікаў сілавых струкрур