Дзьмітры Семчанка, экс-кіраўнік пулу журналістаў, які асьвятляў дзейнасьць Лукашэнкі, напісаў верш да Дня роднай мовы. Ён адрасаваны мове, якой, як напісаў аўтар, мы «здрадзілі».
У вершы, які Дзьмітры Семчанка напісаў да 21 лютага, ён ужыў у тым ліку і радкі «Палохаюць нас мовай, каб зноў трымаць ў палоне». Аўтар выбачаецца перад беларускай мовай за недаацэнку і зьдзекі, якія дапусьціў шмат хто зь беларусаў за апошнія гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рашучасьць», «карані», «воля» — замежныя дыпляматы назвалі любімыя беларускія словы. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жывая мова», «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» —моўныя парады ў папулярных кнігах Бібліятэкі Свабоды