Агулам транспартам скарысталіся 49,2 млн чалавек, сьведчаць зьвесткі галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менска.
За першы месяц 2021 году аўтобусныя перавозкі скараціліся на 24,6% да 19,7 млн чалавек, перавозкі электрычным транспартам і мэтрапалітэнам — на 26,3% да 29,4 млн. чалавек. Перавозкі паветраным транспартам зьменшыліся на 71,8% да 0,1 млн чалавек, паведаміў БелаПАН.
У 2020 годзе пасажырскія перавозкі ў Менску скараціліся на 22,2% у параўнаньні з 2019 годам да пазнакі ў 629,2 млн чалавек,
Зьніжэньне пасажырапатоку можа быць зьвязанае з тым, што многія беларусы сёньня працуюць аддалена ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, павялічылася колькасьць асабістага аўтатранспарту, акрамя таго, улады ўвялі істотныя абмежаваньні на паездкі за мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса ўзнагародзілі 90-дзённым квітком на грамадзкі транспарт у Варшаве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 1 сакавіка кіроўцы будуць атрымліваць штрафы па пошце за няпройдзены тэхагляд