Два чалавекі загінулі, яшчэ прынамсі дваццаць чалавек пацярпелі падчас разгону акцыі пратэсту ў другім па велічыні горадзе Мʼянмы Мандалай.
У Мандалае, як і ў яшчэ некалькіх гарадах краіны, у суботу праходзілі акцыі пратэсту праціўнікаў вайсковага перавароту, які адбыўся ў Мʼянме ў пачатку лютага, паведамляе BBC.
Удзельнікі акцыі пратэсту патрабавалі вызваленьня арыштаванага лідэра краіны — Аун Сан Су Чжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: М’янма: першая сьмяротная ахвяра пратэстаў супраць хунтыНекаторыя з удзельнікаў пратэсту стралялі з рагатак у паліцыянтаў, у адказ паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і адкрыла агонь па пратэстантам. Тое, што паліцэйскія ўжылі баявыя патроны, стала зразумела пазьней, першапачаткова паведамлялася пра тое, што паліцыя страляла гумовымі кулямі.
Адзін удзельнік акцыі пратэсту памёр ад раненьня ў галаву, яшчэ адзін чалавек атрымаў раненьне ў грудную клетку, пасьля чаго памёр, паведамляюць валянтэры-мэдыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе прайшла супольная беларуска-бірманская акцыя супраць дыктатуры. ФОТА