Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны абнавіла сьпіс краін «чырвонай» і «зялёнай» зон па стане на 19 лютага 2021 года, піша Tut.by.
У параўнаньні з папярэднім тыднем, у «чырвоную» зону, у прыватнасьці, перамясьціліся Аўстрыя, Беларусь, Грузія, Ізраіль, Ірляндыя, Іарданія, Казахстан, Кіпр, Вугоршчына і Францыя.
У той жа час Грэцыя, Ісьляндыя, Куба, Нямеччына, Туніс і Ямайка сталі «зялёнымі».
У «зялёным сьпісе» Беларусь прабыла тыдзень.
Усе, хто ўяжджае ва Ўкраіну з «чырвонай зоны» абавязаны або пайсьці на 14 дзён у ізаляцыю, або на працягу сутак здаць ПЦР-тэст, або прыехаць на тэрыторыю Ўкраіны ўжо з гатовымі вынікамі тэставаньня, зробленага не пазьней чым за 48 гадзін да моманту перасячэньня мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства здароўя Беларусі сёмы дзень запар зафіксавала дзённую лічбу ў 9 сьмерцяў ад каранавірусу