У кнізе, у прыватнасьці, гісторыя мастака, якога 8 гадзін білі на Акрэсьціна, пэнсіянэркі, якую не абслужылі ў банку, сьпявачку, якую прынялі за ўкраінку, студэнткі, зь якой сьмяяліся, філёзафа, якога звольнілі з АНТ.
«У Беларусі адбываецца дыскрымінацыя па прыкмеце мовы, зь ёй кожны дзень сутыкаюцца тысячы людзей. Я вырашыла зрабіць такі зборнік гісторый, каб грамадзтва ўбачыла праблему», — кажа Нагорная.
Для таго, каб выдаць кнігу, запушчаны краўдфандынг. Кожны можа замовіць сабе кнігу, а таксама атрымаць падарункі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літар «і» і «ў» няма ў праграме. Беларуская чыгунка адмовілася афармляць квіткі па-беларускуУ 2018 годзе Аліна Нагорная выпусьціла ў сааўтарстве з Ігарам Случаком дапаможнік для абароны моўных правоў «Абаронім мову», а ў 2019 годзе арганізавала выданьне дзіцячай кніжкі «Кошык вожыка». Яе дарылі дзіцячым установам, дзе амаль няма літаратуры на беларускай мове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрыст Случак патраціў 7 месяцаў, каб дамагчыся афармленьня дамоваў ЖКГ па-беларуску