Увечары 19 лютага па Смаргонях пракацілася хваля затрыманьняў, паведамляе «Вясна» і зьвязвае яе з інцыдэнтам у тутэйшым судзе, дзе напярэдадні нехта крыкнуў «Жыве Беларусь», а судзьдзя загадала нікога не выпускаць з будынку. Тады 9 чалавек забрала міліцыя, але некалькім удалося ўцячы праз акно.
19 лютага затрымалі Рамуальда Улана, Людмілу Сульжыцкую, Яўгена Новіка і Сяргея Трая.
Ільля Петуноў не вярнуўся з РАУСа, у які пайшоў сам падаваць скаргу.
Міліцыя прыйшла па Руслана і Любоў Валюкоў. Але Руслану маці выклікала хуткую, а Любові не было дома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаргонях дваіх чалавек асудзілі за ўлёткі. Групу падтрымкі зачынілі ў судзе, асуджанаму стала блага