Славаччына адмовілася купляць расейскую вакцыну «Спутнік V»

Славаччына ня будзе працягваць перамовы пра куплю расейскай вакцыны для прафіляктыкі COVID-19, пастанавіў урад.

Набыцьцё вакцыны «Спутнік V» заблякавала партыя «За людзей».

«Грамадзяне Славацкай рэспублікі ня могуць быць экспэрымэнтальнымі трусамі і прымаць вакцыну, якая не зарэгістраваная ні ў Славаччыне, ні ў Эўрапейскім Зьвязе», — заявіла кіраўніца партыі Вераніка Рэмішава.

Расейскую вакцыну ўхвалілі ў 29 краінах сьвету, у тым ліку Беларусі. З краінаў Эўразьвязу «Спутнікам V» вырашыла карыстацца толькі адна краіна — Вугоршчына.

19 лютага агенцтва Reuters паведаміла, што Расея памылілася пры падачы заяўкі на рэгістрацыю сваёй вакцыны ў ЭЗ — адправіла заяўку не на той адрас.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонская выведка: Расея спадзяецца на разьяднаньне Захаду з прычыны COVID-19