Санкцыйны сьпіс Вялікай Брытаніі ў адносінах да беларускіх уладаў папоўнілі 27 чалавек, у тым ліку судзьдзі, праваахоўнікі, дзяржаўныя чыноўнікі і прапагандысты.
У абноўлены сьпіс трапілі, сярод іншых, Іван Эйсмант, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь; Уладзімер Каранік, былы міністар здароўя; генэральны пракурор Андрэй Швед; Натальля Качанава, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі; Ігар Луцкі, міністар інфармацыі.
Прычынай уключэньня Івана Эйсманта ў свой санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі (Her Majesty’s Treasury) называе «распаўсюджваньне дзяржаўнай прапаганды ў дзяржаўных СМІ» і яго «публічныя заявы з крытыкай мірных дэманстрантаў» ды «адмову асьвятляць пратэсты ў СМІ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія далучылася да новых санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі