Осьцін упершыню ў якасьці кіраўніка амэрыканскага ваеннага ведамства прыняў удзел у віртуальнай нарадзе краін NATO на ўзроўні міністраў.
«Міністар Остын назваў NATO асновай трывалай трансатлянтычнай бясьпекі і заявіў, што альянс служыць апорай нашых агульных каштоўнасьцяў: дэмакратыі, свабоды асобы і вяршэнства закона», — гаворыцца ў заяве Пэнтагона.
«Міністар Остын падкрэсьліў, што самай важнай задачай NATO зьяўляецца абарона насельніцтва і тэрыторыі нашых краін з дапамогай надзейнага стрымліваньня і магутнай абароны», — гаворыцца далей у заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн афіцыйна прадставіў новага старшыню Пэнтагону. Першы чорнаскуры кіраўнік у гісторыіПэнтагон не апублікаваў тэкст прамовы Остына, але паведаміў, што міністар назваў шматлікія пагрозы і выклікі, зь якімі сутыкнуўся альянс, уключаючы дэстабілізуючы паводзіны Расеі, уздым Кітая, тэрарызм, а таксама глябальныя выклікі, такія як COVID-19 і зьмяненьне клімату.
Раней у артыкуле, апублікаваным у газэце Washington Post, Остын сказаў, што ЗША ня маюць намеру выводзіць свае сілы з Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кангрэс ЗША ўнесьлі рэзалюцыю, у якой урад Беларусі называюць нелегітымным