Масква гатовая заахвочваць гэтыя тэндэнцыі, гаворыцца ў дакладзе Службы зьнешняй выведкі Эстоніі, пра які паведамляе «Голас Амэрыкі».
Эстонская служба замежнайй выведкі заявіла, што Расея разьлічвае, што пандэмія COVID-19 аслабіць адзінства Захаду і што гэта дапаможа Маскве адыгрываць больш значную ролю ў міжнародных справах.
Масква таксама спадзяецца, што пандэмія прывядзе да «зьніжэньня ўплыву Захаду на сусьветнай арэне».
Крэмль мяркуе, што пандэмія вымусіць заходнія краіны засяродзіцца на ўнутранай палітыцы і эканамічных праблемах і будзе спрыяць зьяўленьню папулісцкіх і экстрэмісцкіх рухаў, гаворыцца ў штогадовым дакладзе Службы замежнай выведкі Эстоніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў заявіў пра гатоўнасьць Расеі разарваць стасункі з Эўразьвязам«Са свайго боку, Расея гатовая падліваць алею ў агонь, каб заахвочваць гэтыя тэндэнцыі, — гаворыцца ў дакладзе. — Таму ў 2021 годзе зноў будуць праводзіцца расейскія апэрацыі ўплыву, закліканыя ствараць і паглыбляць рознагалосьсі ўнутры заходніх грамадзтваў і паміж імі, у тым ліку на ўзроўні Эўразьвязу».
Аўтары 79-старонкавага дакумэнту выказалі здагадку, што стратэгія Расеі будзе ўключаць спробы дыскрэдытацыі вакцын ад COVID-19, распрацаваных у заходніх краінах, асабліва вакцыны брытанска-швэдзкай кампаніі AstraZeneca. Расейская прапаганда называла вакцыну AstraZeneca, распрацаваную сумесна з Оксфардзкім унівэрсытэтам у Ангельшчыне, «вакцынай для малпаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ пасьля візыту ў Маскву: «Эўропа і Расея аддаляюцца»«Расея спадзяецца, што з дапамогай гэтых паклёпніцкіх кампаній ёй, з аднаго боку, атрымаецца стварыць на сусьветным рынку больш выгаднае становішча для яе ўласных вакцын, а з другога — рэалізаваць свае стратэгічныя амбіцыі і прадставіць сябе як першую буйную дзяржаву, якая прапанавала выхад з крызісу COVID-19», — гаворыцца ў дакладзе.
Расейскія ўлады пакуль не адрэагавалі на даклад выведкі.