У чыстым прыбытку за 2020 год ІТ-кампаніі разам з апэратарамі сувязі занялі другое месца сярод усіх відаў дзейнасьці. За мінулы год сумарны чысты прыбытак у сэктары перавысіў 1,8 млрд рублёў, у параўнаньні зь 2019 годам ён вырас на 36%, піша dev.by.
Большы чысты прыбытак летась быў толькі ў апрацоўчай прамысловасьці — амаль 2,8 млрд рублёў.
За мінулы год Белстат налічыў 23 стратныя кампаніі ў сэктары «інфармацыя і сувязь». Іх агульныя страты перавысілі 50 млн рублёў, што ажно ў 4 разы больш, чым у 2019 годзе. Тады стратнымі былі 11 кампаній.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 15% беларускіх айцішнікаў ужо працуюць за мяжой, яшчэ 30% заявілі, што гатовыя зьехаць,— апытаньнеРэсурс адзначае, што дадзеныя афіцыйнай статыстыкі яшчэ няпоўна адлюстроўваюць фінансавы стан сэктару «інфармацыя і сувязь», у тым ліку ІТ-кампаній, бо ў разьліках Белстату ёсьць паказьнікі толькі часткі буйных кампаній Парку высокіх тэхналёгіяў. А больш поўная інфармацыя аб сумарным прыбытку непасрэдна ІТ-кампаній з офісамі ў Беларусі без уліку кампаній па сувязі зьявіцца не раней за травень.
На гэты момант вядомы толькі сумарны чысты прыбытак па ІТ-кампаніях за 2019 год — 571 млн рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рай для фрылансэраў». Айцішнікі зь Беларусі заснавалі цэнтар распрацовак на Азорах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Айцішніку, якога зьбіў бус сілавікоў, прысудзілі 3 гады «хіміі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 70% кіраўнікоў беларускіх ІТ-кампаній чакаюць пагаршэньня ўмоў працы, — апытаньне