Як выносілі прысуд журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай. ФОТА
Падтрымаць дзяўчат у суд прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек
Дар'я Чульцова (зьлева) і Кацярына Андрэева перад прысудам
Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада 2020 году. Журналістак затрымалі ў адным з дамоў на «плошчы Пераменаў», калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць аб загінулым Рамане Бандарэнку 15 лістапада.
Пракурор Аліна Касьянчык патрабавала 2 гады калёніі для журналістак за нібыта арганізацыю групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу)
Адвакаты журналістак Сяргей Зікрацкі (справа) і Аляксандар Хаецкі сказалі, што ў судзе абвінавачаньне не прывяло ніводнага доказу віны падсудных
Судзьдзя Натальля Бугук. Фота з паседжаньня 16 лютага
Мама Дар'і Чульцовай Натальля Стэфанаўна
Праваабаронцы прызналі журналістак Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву палітзьняволенымі