Выяўлены ў Фінляндыі новы варыянт каранавірусу вырашылі назваць Fin-796H. Паводле фінскіх навукоўцаў, гэты варыянт мае ўласьцівасьці абодвух ранейшых небясьпечных мутантаў — брытанскага і паўднёваафрыканскага, піша Нямецкая хваля.
Як гаворыцца ў паведамленьні Vita Laboratoriot Oy, спэцыялісты гэтай навуковай установы сумесна з навукоўцамі Інстытуту біятэхналёгіі Хэльсынкскага ўнівэрсытэту выявілі ў адным з узораў ў Паўднёвай Фінляндыі раней невядомы мутант SARS-CoV-2.
Паводле паведамленьня, новы варыянт Fin-796H мае рысы і брытанскага, і паўднёваафрыканскага варыянтаў каранавірусу, а мутацыі ў гэтым новым варыянце абцяжарваюць выяўленьне каранавірусу як мінімум адным зь ліку рэкамэндаваных САЗ ПЛР-тэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы: брытанскі варыянт каранавірусу больш сьмертаносны, чым лічылася дагэтульТым ня менш, паводле словаў фінскіх спэцыялістаў, прычын для панікі няма, паколькі большасьцю наяўных тэстаў гэты варыянт вірусу распазнаецца.
- Вірусам SARS-CoV-2 з пачатку пандэміі заразіліся больш за 110 млн чалавек ва ўсім сьвеце, звыш за 2,4 млн памерлі. Ачунялі больш за 85 млн пацыентаў.