Ініцыятыву заснавалі прадстаўнікі кампаніі BY_Help, якія жывуць у Польшчы і бяруць актыўны ўдзел у кампаніях салідарнасьці і дапамогі суайчыньнікам: Аляксей Лявончык і Аляксандар Лапко. Пра гэта паведамляецца на фэйсбук-старонцы ініцыятывы.
У Назіральную раду ініцыятывы Belarusam.pl увайшлі беларусы, якія жывуць за мяжой: прадстаўнік Фонду BySOL Андрэй Стрыжак (Літва), прадстаўніца кампаніі BY_help Надзея Нортан (ЗША), прадстаўнік кампаніі Media Solidarity Belarus Алесь Чарняковіч (Гішпанія), мэдыяэкспэртка і журналістка Марыя Садоўская-Комлач (Чэхія / Нідэрлянды).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Салідарнасьць-2020. 7 яскравых гісторый, якія ўмацуюць вашу веру ў беларусаўІнфармацыйнымі партнэрамі ініцыятывы выступаюць кампаніі BY_help, Media Solidarity Belarus Campaign, Fundacja Linking Media, Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве, Fundacja «Białorusini w Łódzkim», фонд Free Press for Eastern Europe, Fundacja Humanosh.
Мэта новай ініцыятывы — дапамагчы тым, хто пераехаў у Польшчу, атрымаць своечасовую інфармацыю і падтрымку.
Найперш сетка будзе займацца дапамогай для ўразьлівых груп беларусаў — тых, хто апынуўся ў складанай матэрыяльнай або псыхалягічнай сытуацыі.