«Дакладна правакацыя». У канапе ў сядзібе прафсаюзу РЭП знайшлі патрон

Былы старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч

Старшыня прафсаюзу РЭП Васіль Завадзкі паведаміў, што ператрус у сядзібе арганізацыі завершаны. Ён і былы лідэр прафсаюзу Генадзь Фядыніч на волі.

Паводле Завадзкага, канфіскаваныя ўсе сродкі сувязі, сам ён напісаў сваё паведамленьне з чужога гаджэта. Ператрус адбываўся ад 13 і да 18 гадзіны. Забралі тэлефоны, ноўтбукі, друкаваныя і агітацыйныя матэрыялы, уласныя грошы.

«Непрыемным сюрпрызам аказалася „знаходка“ паляўнічага патрона ў канапе на кухні. Хто бываў у нашым офісе, ведае, колькі людзей там пабывала, але, вядома, патрон у канапе — гэта дакладна правакацыя». — напісаў Завадзкі.

Ператрус ён ацэньвае як чарговую спробу «задушыць незалежны па-сапраўднаму баявы прафсаюз РЭП».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў, сьледчыя шукаюць доказы «фінансаваньня пратэстаў»