Суд па яго справе яшчэ не адбыўся.
Як паведамляе «Эўрарадыё», 16 лютага Ігнат Сідорчык выйшаў на волю, хоць суд па яго справе яшчэ не адбыўся.
Яго затрымалі 10 жніўня, і з таго часу ён быў пад вартай. Яго абвінавачвалі па 342 артыкуле — «Удзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Ігнат Сідорчык — малады рэжысэр, актор і паэт, 1989 году нараджэньня. Быў у менскім СІЗА нумар 1.