Біткойн дасягнуў новага максымуму — 50 602 даляры. Сёлета ён вырас на 72%, прычым большая частка гэтага росту адбылася пасьля таго, як вытворца электрамабіляў Tesla заявіў, што набыў біткойны на 1,5 мільярда даляраў.
Reuters таксама паведамляе пра намер вытворцы Tesla прымаць крыптавалюту ў якасьці аплаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі фонд салідарнасьці» пачаў выплаты ў біткойнах рэпрэсаванымАднак крок Tesla быў толькі апошнім у сэрыі буйных інвэстыцый, зробленых буйнымі, пераважна амэрыканскімі, кампаніямі.
Пры гэтым фінансавыя аналітыкі папярэджваюць, што біткойн па-ранейшаму застаецца няўстойлівым.
Your browser doesn’t support HTML5