Пра гэта паведамляе БелаПАН.
«Крымінальная справа ў дачыненьні да Цапкалы В. В. знаходзіцца ў вытворчасьці галоўнага ўпраўленьня па расьсьледаваньні злачынстваў у сфэры арганізаванай злачыннасьці і карупцыі цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту, — цытуе БелаПАН паведамленьне Генпракуратуры. — Яму інкрымінуюцца тры эпізоды атрыманьня хабару ў асабліва буйным памеры па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я б ня ставіў знак роўнасьці». Валер Цапкала параўнаў рэпрэсіі ў Беларусі і РасеіУ пракуратуры нагадалі, што 21 лютага 1994 году паміж Беларусьсю і Латвіяй была заключаная дамова аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.
Валер Цапкала, не зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты, пакінуў Беларусь разам зь дзецьмі 23 ліпеня 2020 году праз пагрозу арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт вінаваціць Цапкалу ў хабары, хоча патрабаваць ад Латвіі экстрадыцыі8 лютага Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што накіраваў у Генпракуратуру краіны дакумэнты аб ініцыяваньні працэдуры экстрадыцыі Цапкалы, які абвінавачваецца ў карупцыйных злачынствах і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры.
9 лютага міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў, што патрабаваньне беларускіх праваахоўных органаў аб экстрадыцыі Цапкалы павінна быць адхілена. «Разглядаю просьбу рэжыму Лукашэнкі аб экстрадыцыі беларускага апазыцыйнага палітыка Валера Цапкалы як непрыкрытую спробу помсты, патрабаваньне павіннае быць адхілена», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Твітэры.
Ён адзначыў, што ў адпаведнасьці з латвійскім заканадаўствам рашэньне аб экстрадыцыі прымаюць кампэтэнтныя праваахоўныя органы пасьля ацэнкі ўсіх аспэктаў справы.