Да акцыі далучыліся былыя студэнты трох ВНУ: Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, БДТУ, БДУІР і Горадзенскага ўнівэрсытэту.
Аб'яднаньне страйкамаў 15 унівэрсытэтаў @Studenty2020 запусьціла флэшмоб у падтрымку палітвязьняў, натхніўшыся ўчынкам музыкі Арцёма Лук’яненкі з Naviband, які ў канцы сьнежня пагаліў галаву на знак салідарнасьці з палітвязьнямі.
Яны заклікаюць далучацца да флэшмобу пад хэштэгам #свабодустудэнцтву, дзяліцца гісторыямі палітвязьняў — студэнтаў, студэнтак і выкладчыкаў у сацыяльных сетках, а таксама падпісваць паручальніцтвы за студэнтаў-палітвязьняў.