Францыя аштрафавала Google на 1,1 мільёна эўра за падманлівыя рэйтынгі гатэляў

Ілюстрацыйнае фота

Кампанія Google пагадзілася сплаціць штраф памерам 1,1 мільёна эўра, пасьля таго як расьсьледаваньне паказала, што рэйтынгі гатэляў могуць быць падманлівымі для кліентаў.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Міністэрства фінансаў Францыі. У паведамленьні таксама гаворыцца, што ў верасьні 2019 году Google выправіў сваю ранейшую сыстэму гатэльных рэйтынгаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За мінулы год Беларусь атрымала 47 мільёнаў рублёў ад «падатку на Google»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Google пагражае закрыцьцём у Аўстраліі ў выпадку прыняцьця новага закону