Музыкаў і мэнэджара гурту «Разьбітае сэрца пацана» пасьля разагнанага канцэрту даставілі ў Жодзінскі ізалятар

Афіша разагнанага АМАПам канцэрту

У Жодзінcкі ізалятар часовага ўтрыманьня ўсяго перавезьлі 59 затрыманых на канцэрце пад Смалявічамі ў суботу.

У нядзелю МУС пацьвердзіў разгон канцэрту на турбазе «Агеньчык» пад Смалявічамі і заявіў пра 68 затрыманых. Акрамя «Разьбітага сэрца пацана» ў канцэрце ўдзельнічалі калектывы Panska Moc і Ok-Band, паведамляе «Вясна».

Да суду 59 чалавек перавезьлі ў ІЧУ Жодзіна. Калі і як пройдуць суды на імі — пакуль невядома. Праваабаронцам вядомыя наступныя прозьвішчы затрыманых:

  • Аляксееў Аляксей (ІЧУ Жодзіна)
  • Аляксеева Дар’я (ІЧУ Жодзіна)
  • Анісеня Юлія, 1984 (Смалявіцкі РАУС, ІЧУ Жодзіна)
  • Андрэева Вольга, 1983 (Смалявіцкі РАУС, ІЧУ Жодзіна)
  • Антонаў Васіль (ІЧУ Жодзіна)
  • Антонава Сьвятлана (ІЧУ Жодзіна)
  • Арцюшэнкава Алеся, 1985 (Смалявіцкі РАУС, ІЧУ Жодзіна)
  • Баруценка Валер (ІЧУ Жодзіна)
  • Воўк Дзьмітры (ІЧУ Жодзіна)
  • Воўк Рыта (ІЧУ Жодзіна)
  • Высоцкі Арцём (ІЧУ Жодзіна)
  • Геўрасёў Вячаслаў (ІЧУ Жодзіна)
  • Гарадніцкі Павал, актор, удзельнік гурту «РСП» (ІЧУ Жодзіна)
  • Грыгаровіч Іван, 1967 (ІЧУ Жодзіна)
  • Грыгаровіч Тацяна, 1970 (ІЧУ Жодзіна)
  • Грыгаровіч Радаслаў, 1999 (ІЧУ Жодзіна)
  • Гурыновіч Арцём, 1987 (ІЧУ Жодзіна)
  • Давідовіч Інга (ІЧУ Жодзіна)
  • Давідовіч Сяргей (ІЧУ Жодзіна)
  • Доль Анастасія, мэнэджарка (ІЧУ Жодзіна)
  • Дубік Валер (Смалявіцкі РАУС, ІЧУ Жодзіна)
  • Захаркевіч Сьцяпан (ІЧУ Жодзіна)
  • Іваноў Сяргей (ІЧУ Жодзіна)
  • Казакоў Аляксандар (ІЧУ Жодзіна)
  • Казакова Алена (ІЧУ Жодзіна)
  • Карпенка Дар’я (ІЧУ Жодзіна)
  • Карпенка Алег (ІЧУ Жодзіна)
  • Кірпічонак Іван (ІЧУ Жодзіна)
  • Кібар Віктар
  • Кавалёў Аляксандар (ІЧУ Жодзіна)
  • Калыхматаў Сьцяпан (ІЧУ Жодзіна)
  • Котаў Іван (ІЧУ Жодзіна)
  • Котава Тацяна (ІЧУ Жодзіна)
  • Лагодзіч Данііл (ІЧУ Жодзіна)
  • Лагодзіч Юлія
  • Ладысева Ганна (ІЧУ Жодзіна)
  • Лепяшынскі Ўладзіслаў, сьпявак (ІЧУ Жодзіна)
  • Марціновіч Дзяніс (ІЧУ Жодзіна)
  • Міхайлава Юлія (ІЧУ Жодзіна)
  • Міцкевіч Сяргей, 1992 (ІЧУ Жодзіна)
  • Моўчан Аляксеq (ІЧУ Жодзіна)
  • Осіпчык Андрэй (ІЧУ Жодзіна)
  • Пяхота Андрэй (ІЧУ Жодзіна)
  • Пяхота Дзьмітры (ІЧУ Жодзіна)
  • Пяхота Алена (ІЧУ Жодзіна)
  • Пяхота Тацяна (ІЧУ Жодзіна)
  • Пракапенка Жанна (ІЧУ Жодзіна)
  • Птушка Дзяніс (ІЧУ Жодзіна)
  • Пугачоў Георгі (ІЧУ Жодзіна)
  • Разанава Натальля (ІЧУ Жодзіна)
  • Раўкач Мікалай (ІЧУ Жодзіна)
  • Сінішын Іван (ІЧУ Жодзіна)
  • Скіба Віктар (ІЧУ Жодзіна)
  • Салаўцоў Аляксандар (ІЧУ Жодзіна)
  • Суравіцкая Валерыя (Lear, сьпявачка) (ІЧУ Жодзіна)
  • Тарасенка Дзяніс, актор, удзельнік гурту «РСП» (ІЧУ Жодзіна)
  • Трыфанава Юлія (Жодзіна)
  • Французаў Аляксандар, 1987 (ІЧУ Жодзіна)
  • Хмяльніцкая Маргарыта (ІЧУ Жодзіна)
  • Чаркасаў Андрэй, 1992 (Жодзіна)
  • Шастаковіч Сяргей (ІЧУ Жодзіна)

Частку затрыманых адпусьцілі дадому да суду пасьля складаньня пратаколаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС патлумачыла прычыны масавага затрыманьня на канцэрце пад Смалявічамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разгон канцэрту, паляваньне на лыжнікаў і засада ў парку. Сілавікі за суткі затрымалі сама меней 106 чалавек