Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сканцэнтруецца на глябальнай вытворчасьці і распаўсюдзе вакцынаў. Сустрэча 19 лютага стане для Байдэна першай буйной шматбаковай сустрэчай на пасадзе прэзыдэнта ЗША. Паводле Белага дома, пасяджэньне пройдзе пад старшынствам брытанскага прэм’ер-міністра Борыса Джонсана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз і САЗ маюць намер даць вакцыну супраць COVID-19 краінам «Усходняга партнэрства», у тым ліку БеларусіДжонсан будзе заклікаць G7 распрацаваць глябальны падыход да пандэміі, асабліва з пункту гледжаньня сыстэмы раньняга папярэджаньня, паведамілі ў яго офісе.
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла, што палітыка вакцынацыі «спачатку я» ў багатых краінах можа пагражаць найбяднейшым краінам і дазволіць вірусу далей распаўсюджвацца і мутаваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Місія САЗ ва Ўхані: Кітай раскрыў ня ўсе зьвесткі пра пачатак ўспышкі каранавірусуКіраўнікі краінаў G7 — Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Канады, Францыі, Італіі, Японіі і ЗША — звычайна зьбіраюцца штогод, каб абмеркаваць найбольш актуальныя міжнародныя праблемы. Леташні саміт, які меліся праводзіць ЗША, быў адменены праз пандэмію.
Чакаецца, што Борыс Джонсан правядзе саміт G7 у звычайным фармаце ў чэрвені ў Корнўале на паўднёвым захадзе Англіі. Сустрэча будзе прысьвечаная пытаньням аднаўленьня пасьля пандэміі і зьменам клімату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вялікая сямёрка» дамовілася аб'яднаць намаганьні ў барацьбе з каранавірусам