15 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадаках) за пасьлявыбарчыя пратэсты 10 жніўня.
На лаве падсудных дзесяць чалавек. Справу разглядае судзьдзя Вера Філонік. У залі суду «не хапіла месца» нават сваякам падсудных.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», з 10 абвінавачаных шасьцёра зьяўляюцца палітзьняволенымі, якія ўтрымліваюцца пад вартай у берасьцейскім СІЗА-7. Пад суд трапілі:
- палітвязні Ягор і Віталь Пракапчукі, гэта бацька і сын. Іх затрымалі 19 жніўня. З таго часу трымаюць пад вартай.
- палітвязень Цімур Рызапур, Цімур — 37-гадовы таксіст, увечары 10 жніўня вяртаўся з працы дадому, але яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў. Сьледчы тлумачыць выбар меры стрыманьня арыштам тым, што Цімур ня мае беларускага грамадзянства, нягледзячы на тое, што ў яго ёсьць від на жыхарства і ён жыве ў Беларусі ўжо блізу 23 гадоў.
- палітвязень Ільля Мігно, студэнт 2-га курсу Берасьцейскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту. Затрымалі 18 жніўня на працы ў мостаатрадзе праз падазрэньне ў масавых беспарадках.
- палітвязень Сяргей Крыўчэня.
- палітвязень Аляксандар Драздоў. Аляксандра затрымалі 30 лістапада.
- Віталь Бандарэнка.
- Сяргей Гацкевіч.
- Сяргей Салоха.
- Дзяніс Хозей.
Па інфармацыі «Вясны», астатніх абвінавачаных будуць судзіць пазьней, іх справа вынесеная ў асобную.
Справу разглядае судзьдзя Вера Філонік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядомая дата пачатку суду над сьведкам гібелі берасьцейца Генадзя ШутаваЯк перадаюць праваабаронцы «Вясны», на суд ня трапілі каля 20 чалавек. Прычына — «не хапіла месцаў». Пры гэтым ня трапілі нават некаторыя сваякі: для тых, хто знаходзіцца пад вартай, устанавілі ліміт «1 сваяк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці пачаўся разгляд справы аб «карагодзе». На лаве падсудных 10 з 56 фігурантаў справы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці сотні людзі прыйшлі на разьвітаньне з памерлым удзельнікам пратэстаў Раманам Рашэцкім. ФОТА