Як паведамляе Jerusalem Post, дасьледаваньне групы з 1,2 мільёна чалавек у Ізраілі паказала, што вакцына Pfizer / BioNTech у 94% абараняе ад сымптаматычнай інфэкцыі каранавірусу.
Дасьледаваньне ахапіла 600 тысяч чалавек, прышчэпленых ад COVID-19, і 600 тысяч, якія не былі вакцынаваныя.
Як высьветлілася, сярод вакцынаваных колькасьць сымптаматычных інфэкцый была меншай на 94%, а цяжкіх выпадкаў COVID-19 — на 92%. — паведамляе Jerusalem Post.
Вынікі дасьледаваньня таксама паказваюць, што прышчэплены атрымлівае поўную абарону ад COVID-19 прыкладна праз тыдзень пасьля атрыманьня другой дозы вакцыны.
Усяго на сёньняшні дзень у Ізраілі праведзена 6,3 мільёна прышчэпак ад COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гвінэі зафіксавана новая ўспышка ліхаманкі Эболы