Некалькі дзясяткаў праскіх беларусаў і бірманцаў выйшлі ў цэнтар Прагі са сьцягамі і транспарантамі. Яны патрабавалі спыненьня рэпрэсій і вызваленьня палітычных вязьняў.
«Паміж М'янмай і Беларусьсю — адлегласьць у тысячы кілямэтраў. Адна краіна ў Эўропе, другая — у паўднёва-ўсходняй Азіі. Парадокс, але пры гэтым яны маюць вельмі важную рэч, якая іх яднае, — лічаць арганізатары акцыі.
«У абедзьвюх краінах адбываюцца масавыя пратэсты супраць нелегітымнага кіраўніцтва — асабістай дыктатуры Лукашэнкі і вайсковай хунты ў М'янме. Дзьве краіны сёньня сымбалічна аб’яднаныя прагай да лепшага жыцьця і гераічным супрацьстаяньнем рэпрэсіям і спробам скрасьці перамогу на выбарах у дэмакратычных лідэраў».